Цэнтр Беларускай Салідарнасці і беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher падрыхтавалі чатыры кнігі перакладаў з польскай мовы. Купіць гэтыя кнігі нельга, але бібліятэкі і асяродкі беларусаў па ўсім свеце атрымаюць іх бясплатна.
Выданне кніг стала магчымым дзякуючы праекту “Класіка польскай літаратуры для беларускіх чытачоў”, які фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў рамках конкурсу «Публічная дыпламатыя 2023».
Першай пабачыў свет зборнік вершаў лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Віславы Шымборскай.
У кнізе сабраны выбітныя вершы Віславы Шымборскай у перакладах Марыны Казлоўскай, Алега Лойкі, Кацярыны Маціеўскай, Ніны Мацяш, Сяргея Прылуцкага, Наталлі Русецкай, Максіма Танка, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты. Укладальнік тома – Андрэй Хадановіч. Правапіс класічны.
1 снежня адбудзецца прэзентацыя кнігі ў Варшаве.
«Якія кніжкі, калі прэзентацыі і дзе ўзяць — гэта будзе ва ўласных сацсетках праекта: RKON у фб і reczkniznaja у інстаграме. Калі ласка, пайдзіце і падпішыцеся — і будзе нам, як той казаў, сінергія«, — піша галоўнага рэдактар выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева ў фэйсбуку.
Чацвёртая кніжка на днях пайшла ў друк.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: