ByProsvet ініцыяваў стварэнне Народнага электроннага календара беларускіх падзей

З прапановай стварыць электронны каляндар з гістарычнымі падзеямі Беларусі выступіла сёння ініцыятыва ByProsvet. «Запрашаем вас напоўніць каляндар тымі падзеямі беларускай гісторыі, пра якія на вашую думку важна памятаць!» — звярнулася да беларусаў суполка, вядомая вырабам і распаўсюдам беларускага самвыдата.

Задума ByProsvet палягае ў тым, каб беларуская грамада самастойна вырашала, якія падзеі ў гісторыі варта вылучыць, і дасылала знакавыя даты і іх апісанні праз бот у народны электронны каляндар.

«Кожны ахвотны можа дадаць штодзённы каляндар з гістарычнымі падзеямі Беларусі на беларускай мове ў свой гугл-каляндар ці ў любую іншую каляндар-прыладу. Гэты каляндар — вечны, бо падзеі ў ім будуць паўтарацца штогод», — адзначае каманда ByProsvet.

Плануецца дадаць не больш за 5 падзей на 1 дзень, каб не перагрузіць каляндар.

Ужо сёння ў прапанавай версіі ад ByProsvet можна адшукаць не толькі дні нараджэння знакамітых дзеячаў і дзеячак культуры мінулых стагоддзяў — Кастуся Каліноўскага, Канстанцыі Буйло, Якуба Наркевіча-Ёдкі, Антона Луцкевіча, але і сучаснікаў — Альгерда Бахарэвіча, Дар’і Чульцовай; у календары можна знайсці і, скажам, даты сыходу PandaDoc з Беларусі, Марша пустых рондаляў, які здзейснілі беларускія жанчыны ў 1997 годзе, узгадку пра Першы санкцыянаваны апазіцыйны мітынг у Менску на стадыёне «Дынама»…

Каманда падкрэслівае, што гугл-каляндар надзейна захоўвае даныя сваіх карыстальнікаў, таму даныя тых, хто дадасць да сябе каляндар, не ведаюць нават ByProsvet.

«Але праз меры бяспекі мы раім беларусам, што знаходзяцца ў краіне, не дадаваць сабе гэты каляндар, бо пры даглядзе тэлефону гэта можа выклікаць пытанні да вас», — звяртаюць увагу рупліўцы.

ByProsvet чакае прапаноў ці каментароў праз бот.

Паглядзець створаны камандай каляндар можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!