Букераўскую прэмію 2024 года атрымаў раман Саманты Харві пра астранаўтаў

Букераўскую прэмію 2024 года атрымала англійская пісьменніца Саманта Харві за раман «На арбіце» (Orbital), які распавядае пра адзін дзень з жыцця шасці астранаўтаў, якія знаходзяцца на Міжнароднай касмічнай станцыі, паведамляецца на сайце прэміі.

Медытатыўны раман пра космас распавядае пра людзей, якія выконваюць важную працу, але паступова пачынаюць задавацца пытаннем: «Што такое жыццё без Зямлі? Што такое Зямля без людзей?». Яны аддзеленыя ад чалавецтва, але не могуць пазбегнуць яго пастаяннага прыцягнення. Тэма далікатнасці чалавечага жыцця напаўняе іх размовы, іх страхі, іх мары.

Па словах старшыні журы, мастака і пісьменніка Эдмунда дэ Ваала, кніга Харві пра шэсць астранаўтаў на Міжнароднай касмічнай станцыі была аднагалосна абраная ў якасці пераможцы. «Мы аднадушна выбралі «Orbital», прызнаўшы яе прыгажосць і амбітнасць. Яна адлюстроўвае незвычайную інтэнсіўнасць увагі Харві да каштоўнага і хісткага свету, у якім мы ўсе жывем», — заявіў ён.

Кніга Саманты Харві, якая выйшла ў лістападзе, стала самай прадаванай кнігай з шорт-ліста напярэдадні абвяшчэння пераможцы — у адной Вялікабрытаніі за гэты год было прададзена 29 тысяч асобнікаў.

Раман-пераможца зусім невялікі — каля 140 старонак.

Харві распавяла, што ледзь было не адмовілася ад напісання твора. «З якой нагоды хтосьці захоча слухаць, як жанчына за сваім сталом у Уілтшыры піша пра тое, як быць у космасе, калі людзі насамрэч там пабывалі? У мяне здалі нервы, я падумала, што не маю права пісаць гэтую кнігу», — прызналася яна.

Адна з сябраў журы Сара Колінз расказала  The Gardian, што аўтарка-пераможца, «прапанаваўшы нам пункт гледжання астранаўтаў, якія назіралі за Зямлёй з Міжнароднай касмічнай станцыі, аднесла нас як мага далей ад нашай планеты, з дзіўным і захапляльным эфектам нейтралізуючы зямныя праблемы, і ў той жа час паставілася да іх з усёй сур’ёзнасцю».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!