Беларусы стварылі запыт на даданне беларускай мовы ў вядомы Al-генератар субцітраў

«Калі ласка, дадайце беларускую мову. Гэта дапаможа нам захаваць нашу мову і развіваць беларускі кантэнт», «Гэта можа моцна дапамагчы ў нашай барацьбе супраць русіфікацыі і захаваць нашу ідэнтычнасць», «Калі ласка, дапамажыце заахвоціць моладзь выкарыстоўваць гістарычную мову, якую апошнія 25 гадоў забівае дыктатар Лукашэнка» — так гучаць некаторыя з сотні зваротаў беларусаў да вядомага мабільнага прыкладання Captions з просьбай дадаць беларускую для Al-генеравання субцітраў. Ініцыятыву суайчыннікаў, якую на дадзены момант падтрымала 470 чалавек, заўважыў тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Нагадаем, што прыкладанне Captions дазваляе аўтаматычна дадаваць субцітры на відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Да гэтага часу беларускай мовы ў дадатку не было. У выпадку поспеху звароту з’яўленне беларускай дазволіць не толькі хутка генераваць субцітры на роднай мове, але і ў будучыні перакладаць на беларускую відэа, агучаныя на англійскай, нямецкай ды іншых мовах, як гэта ўжо рэалізавана для Al-перакладу з французскай на ангельскую, звяртае ўвагу тэлеграм-канал.

Каб падтрымаць ініцыятыву суайчыннікаў, трэба прайсці хуткую аўтарызацыю па спасылцы і дадаць свой голас. Уся працэдура зойме 15 секунд.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.