Сёння, 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у Осла, Нарвегія, адбудзецца ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру. Лаўрэатамі прэміі сталі кіраўнік беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, украінскі «Центр грамадзянскіх свабод» і расійская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял».
Каб падтрымаць Алеся Бяляцкага, беларускага праваабаронцу, які знаходзіцца за кратамі амаль 17 месяцаў, беларусы па ўсім свеце збіраюцца на супольны прагляд цырымоніі ўзнагароджання.
Варшава:
У Беларускім Моладзевым Хабе адзначаць Дзень правоў чалавека (plac Konstytucji).
11.00-12.30 дэбаты з удзелам беларускіх і польскіх арганізацый «Праблемы з правамі чалавека ў Беларусі»;
12.30-13.00 мітынг перад Хабам: выступ праваабаронцаў/актывістаў арганізацый;
13.00-14.30 на плошчы перад Хабам і ў самім Хабе — прагляд трансляцыі ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй з Осла.
Лодзь:
У Biblioteka Wolność, plac Wolności 4, глядзяць цырымонію і разам з ёю серыю лекцый лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, а пасля абмяркоўваюць.
Вільня:
З 13.00 (час мясцовы) беларусы Вільні збіраюцца ў Беларускім доме ў Вільні (Vilniaus g., 20).
Талін:
У 14.00 (час мясцовы) беларусы збіраюцца па гэтым адрасе: Workland Vabaduse, Pärnu mnt 12. Каб увайсці ў будынак, непасрэдна на месцы напішыце @FidelBY (https://t.me/FidelBY) ці патэлефануйце на нумар 5838 6775 (Сяргей).
Прага:
З 12.00 да 14.30 (час мясцовы) збіраюцца ў Беларускай Клубоўні (5 května, 1043/32, Прага). Пачастункі і напоі вітаюцца!
Лондан:
З 12.00 да 13.30 (час мясцовы) беларусы збіраюцца ў офісе Згуртавання беларусаў (52 Penn Rd London N7 9RE).
Тбілісі:
Трансляцыя адбудзецца ў межах Тыдня правоў чалавека, які праходзіць у Тбілісі з панядзелка, у прасторы «Кропка» (адрас паведамяць зарэгістраваным па гэтай вось спасылцы)
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram