Беларусы па ўсім свеце збіраюцца разам для прагляду трансляцыі цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру

Культура

Сёння, 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у Осла, Нарвегія, адбудзецца ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру. Лаўрэатамі прэміі сталі кіраўнік беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, украінскі «Центр грамадзянскіх свабод» і расійская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял».

Каб падтрымаць Алеся Бяляцкага, беларускага праваабаронцу, які знаходзіцца за кратамі амаль 17 месяцаў, беларусы па ўсім свеце збіраюцца на супольны прагляд цырымоніі ўзнагароджання.

Варшава:

У Беларускім Моладзевым Хабе адзначаць Дзень правоў чалавека (plac Konstytucji).

11.00-12.30 дэбаты з удзелам беларускіх і польскіх арганізацый «Праблемы з правамі чалавека ў Беларусі»;

12.30-13.00 мітынг перад Хабам: выступ праваабаронцаў/актывістаў арганізацый;

13.00-14.30 на плошчы перад Хабам і ў самім Хабе — прагляд трансляцыі ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй з Осла.

Лодзь:

У Biblioteka Wolność, plac Wolności 4, глядзяць цырымонію і разам з ёю серыю лекцый лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, а пасля абмяркоўваюць.

Вільня:

З 13.00 (час мясцовы) беларусы Вільні збіраюцца ў Беларускім доме ў Вільні (Vilniaus g., 20).

Талін:

У 14.00 (час мясцовы) беларусы збіраюцца па гэтым адрасе: Workland Vabaduse, Pärnu mnt 12. Каб увайсці ў будынак, непасрэдна на месцы напішыце @FidelBY (https://t.me/FidelBY) ці патэлефануйце на нумар 5838 6775 (Сяргей).

Прага:

З 12.00 да 14.30 (час мясцовы) збіраюцца ў Беларускай Клубоўні (5 května, 1043/32, Прага). Пачастункі і напоі вітаюцца!

Лондан:

З 12.00 да 13.30 (час мясцовы) беларусы збіраюцца ў офісе Згуртавання беларусаў (52 Penn Rd London N7 9RE).

Тбілісі:

Трансляцыя адбудзецца ў межах Тыдня правоў чалавека, які праходзіць у Тбілісі з панядзелка, у  прасторы «Кропка» (адрас паведамяць зарэгістраваным па гэтай вось спасылцы)

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: