Два беларускія традыцыйныя рамёствы прапанавалі ўключыць у спіс ЮНЕСКА. Пра гэта паведаміў журналістам кансультант упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Генадзь Ходар, перадае БелТА.
«Сёлета мы ўнеслі ў ЮНЕСКА яшчэ дзве намінацыі –«Беларуская неглюбская тэкстыльная традыцыя ў Гомельскай вобласці» і «беларускае мастацтва выцінанкі»», — сказаў ён.
Паводле звестак Мінкульта, мастацтвам выцінанкі — выразання па паперы — валодае каля 300 чалавек у 48 рэгіёнах Беларусі, з якіх 11 носяць званне «народнага майстра».
Беларуская неглюбская тэкстыльная традыцыя захоўваецца ў аграгарадку Няглюбка (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці). Яна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Генадзь Ходар распавёў пра планы прапанаваць у наступным годзе культуру беларускай дуды для ўключэння ў спіс ЮНЕСКА: «Дуда ў нас прадстаўлена не так шырока, як хацелася б, – каля 30 прафесіяналаў і каля 100 аматараў. Аднак гэта з’ява сёння існуе на тэрыторыі чатырох абласцей — Віцебскай, Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай, а таксама ў Мінску».
У спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА пяць беларускіх элементаў: саломапляценне, лясное бортніцтва (культура пчалярства на прыкладзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобрасці), «Юр’еўскі карагод» у вёсцы Пагост, Будслаўскі фэст, «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: