Беларускую мову пачалі выкладаць у школе Стакгольма

Культура
Фото: Reform.by

У сталіцы Швецыі пачала працаваць першая школьная група па вывучэнні беларускай мовы. Праграму для ее стварылі муніцыпальныя школы Стакгольма пры ініцыятыве Асацыяцыі беларусаў Швецыі.

«Прарыўным з’яўляецца тое, што гаворка не ідзе пра дадатковыя факультатыўныя заняткі. Беларуская мова для школьнікаў, у якіх хаця б адзін з бацькоў размаўляе па-беларуску – сапраўдны школьны прадмет, за які дзеці атрымліваюць акадэмічныя балы, што пазней будуць залічвацца пры ўступе да гімназіі», – распавеў Зміцер Васэрман, сябра Рады Асацыяцыі беларусаў Швецыі, прадстаўнік Народных Амбасадаў ў Швецыі.

Па яго словах, пачатак працы групы сведчыць аб тым, што такія ж групы цалкам магчыма стварыць і ў іншых гарадах Швецыі. Каб вучні маглі вывучаць беларускую мову, спатрэбіліся пэўныя намаганні: трэба было пашырыць тлумачэнне правілаў і зняць абмежаванне па мінімальнай колькасці вучняў для адной школы. Таксама Асацыяцыя беларусаў Швецыі дапамагла знайсці настаўніцу беларускай мовы, что было няпроста ў невялікай беларускай дыяспары, паведамляе Прадстаўніцтва АПК па замежных справах.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: