Беларускія творцы запусцілі краўдфандынг на пастаноўку прытчы-казкі па матывах твора Уладзіміра Арлова

Тэатральная пастаноўка прытчы-казкі па матывах твора Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы» — гэта эксперымент і пошук актуальнай размовы пра беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі.

Гэты спектакль — размова пра час і пра сябе. Як мы жывем сёння і што нас чакае ў будучыні. Жанр прытчы-казкі абраны не выпадкова, бо калі размаўляеш на сур’ёзныя тэмы, заўсёды знойдзецца месца для гумару, іроніі і самаіроніі, жартаў і больш лёгкага ўспрымання рэчаіснасцi.

Каманда праекта плануе на працягу бліжэйшых шасці месяцаў паказаць спектакль больш за 10 разоў у Варшаве і іншых польскіх гарадах. А таксама выехаць на гастролі ў Еўропу.

Каманда праекта: Ігар Сігоў — акцёр тэатра і кіно, тэатральны праект Вольныя Купалаўцы; Святлана Зелянкоўская — актрыса тэатра і кіно, тэатральны праект Вольныя Купалаўцы; Андрэй Бардухаеў-Арол — акцёр, Цім тэатр; Дзіяна Балыка — драматург, паэтка, псіхолаг; Уладзімір Ушакоў — рэжысёр і кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра ў Мінску і Беларускага тэатра у Кіеве; Раман Арлоў — артыст і кампазітар, рок-музыка; Павел Семчанка — мастак, заснавальнік «Інжынернага Тэатра АХЕ», уладальнік Фінскай тэатральнай прэміі; Аляксандр Образаў — прадзюсар праекта.

Дапамагчы ў рэалізацыі тэатральнай пастаноўкі па матывах твора Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!