Беларускія эколагі назвалі самую экалагічную кнігу фестывалю Pradmova

Культура
Алесь Белы ля Музея Пана Тадэвуша. Фота: Reform.by.

Эксперты «Зялёнай Сеткі», таварыства экалагічных НДА і ініцыятыў, адзначылі самую экалагічную кнігу фестывалю Pradmova, які адбудзецца ў Вільні 5–6 кастрычніка. Ёй стаў «Самы Цымус» Алеся Белага.

Паводле эколагаў, харчаванне традыцыйнымі стравамі, з лакальных прадуктаў, змяншае ўнёсак людзей у змену клімату, і гэта той трэнд, які трэба папулярызаваць.

Пра тое, як традыцыйная беларуская кухня дапамагае змяншаць хуткасць глабальнага пацяплення, расказаў даследчык, экаактывіст «Зялёнай Сеткі» Аляксей Аўчыннікаў:

«Па-першае, транспартыроўка прадуктаў прыводзіць да вялікіх выкідаў парніковых газаў, вынікам чаго становіцца больш інтэнсіўная змена клімату. Можаце ўявіць, які шлях праходзяць тыя ж бананы з Эквадора, каб патрапіць на наш стол».

Беларускія эколагі назвалі самую экалагічную кнігу фестывалю Pradmova
Фота: lohvinau.by.

Паводле яго словаў, імпарт ежы таксама «прыводзіць да таго, што можна назваць «харчовым каланіялізмам», калі некаторыя землі і краіны выкарыстоўваюцца як плантацыі для больш развітых краін.

Ён таксама звяртае ўвагу на выкарыстанне хіміі падчас транспартыроўкі. Так, напрыклад, лакальныя яблыкі, не накіраваныя на экспарт, хутчэй за ўсё не пакрываюць парафінам.

Таксама важна, што набываючы лакальныя прадукты харчавання, мы падтрымліваем мясцовую сельскую гаспадарку і фермераў, адзначае Аўчыннікаў.

5 кастрычніка на Pradmova адбудзецца дэгустацыя кароннай стравы з кнігі — дэсерт цымус з морквы. Падчас публічнай прэзентацыі цымус прыгатуюць папулярызатарка беларускай мовы Ліза Ветрава і саўладальнік беларускай рэстарацыі ў Вільні «Карчма 1863» Ілля Ясінскі. Пасля лекцыі Алеся Белага можна будзе пакаштаваць страву, сфатаграфавацца з зоркамі і набыць кнігу.

Івэнт адбудзецца з 14 да 15 гадзін па адрасе Vytenio g. 6, Vilnius.

Нагадаем, мерапрыемствы Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 2024 пройдуць у кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце.

5 і 6 кастрычніка першая Pradmova пройдзе ў Вільні. Гэта два дні размоў, абмеркаванняў, творчых сустрэч і паэтычных чытанняў. У праграме — прэзентацыі новых кніг, дыскусіі з інтэлектуаламі, майстар-класы і вершы. Можна будзе набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.

Сярод удзельнікаў: Таццяна Шчытцова, Сяргей Календа, Таццяна Нядбай, Марына Хоббель, Андрэй Хадановіч, Аліна Нагорная, Саша Філіпенка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: