З 30 лістапада па 3 снежня ў Каралеўскім замку Варшавы праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на Кірмашы быў створаны асобны беларускі стэнд.
Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго, як вы зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе вас чакае беларускі стэнд нумар 71 і 72.
ЦБС публікуе расклад творчых сустрэч і прэзентацый кніг:
- 01.12 / 14:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніжнай серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» з удзелам Яраслава Іванюка і Ціхана Чарнякевіча - 01.12 / 16:00
Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай «Я працягваю» - 01.12 / 17:00 Малая Заля
Выдавецтва Gutenberg разам з ЦБС прэзентуюць класіку польскай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Вас чакаюць кнігі Віславы Шымборскай «Партрэт з памяці», Марыі Кунцэвічовай «Два месяцы», Адама Міцкевіча «Гражына» і Марыі Канапніцкай «Стэфэк Бурчымуха» - 02.12 / 15:00 Беларускі стэнд
Прэзентацыя кніг Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода» і «Вечар – як сон, у якім шмат агнёў», а таксама сустрэча аўтара з чытачамі - 02.12 / 16:00
Прэзентацыя кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» і сустрэча аўтаркі з чытачамі - 02.12 / 17:00
Прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» і сустрэча аўтара з чытачамі - 03.12 / 15:00
Прэзентацыя зборніка «Мовазнаўчыя працы» Вацлава Ластоўскага і сустрэча з яго ўкладальнікам Уладзіславам Гарбацкім
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
Выдавецтва «Янушкевіч» працягне друкаваць Гары Потэра па-беларуску і ўжо абвясціла папярэдні заказ 19:29
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: