Беларускі мастак Андрэй Бусел стварыў мурал на плошчы Хаіма Суціна ў французскім Шампіньі-сюр-Вёд

Французскі даследчык творчасці Хаіма Суціна Мішель ЛеБрэн Франзаролі расказаў у сваім фэйсбуку пра беларускую дэлегацыю, якая прыняла ўдзел у мерапрыемствах памяці Хаіма Суціна ў французскай вёсцы Шампіньі-сюр-Вёд, дзе мастак пражыў апошнія месяцы свайго жыцця.

Беларусы правялі некалькі цікавых мерапрыемстваў для мясцовых дзяцей і дарослых, запісалі шматгадзіннае відэа, неабходнае для будучага фільма пра знакамітага мастака, народжанага ў Беларусі, і пакінулі мурал на плошчы Суціна.

Яго аўтарам з’яўляецца Андрэй Бусел, беларускі стрыт-арт мастак. Асновай для яго твора стаў фотапартрэт Хаіма Суціна 1927 года.

У Шампіньі-сюр-Вёд Хаім Суцін хаваўся ад нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. Адтуль яго, цяжка хворага, перавезлі ў Парыж, дзе яму зрабілі аперацыю з-за прабадзення язвы страўніка. Але было позна: праз два дні — 9 жніўня 1943 года — ён памёр. Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.

Галоўная цэнтральная плошча Шампіньі-сюр-Вёд носіць імя Хаіма Суціна, таксама ў яго гонар названа алея.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!