Беларускі інстытут публічнай гісторыі атрымаў афіцыйную рэгістрацыю ў Варшаве

Культура

Навастворанае ў траўні незалежнае аб’яднанне беларускіх гісторыкаў і даследчыкаў у выгнанні — «Беларускі інстытут публічнай гісторыі» — атрымаў афіцыйную рэгістрацыю ў Польшчы. Акруговы суд Варшавы прыняў рашэнне аб рэгістрацыі 4 ліпеня. Кіраўніцтва арганізацыі даведалася аб гэтым сёння з судовага ліста.

Нагадаем, што ў галоўных мэтах Беларускага інстытута публічнай гісторыі — падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

У сваіх каналах інстытут знаёміць з меркаваннямі і поглядамі розных беларускіх гісторыкаў і даследчыкаў на ключавыя падзеі Беларусі як у мінулым, так і ў сучаснасці, ствараючы вакол вядомых і малавядомых дат і з’яў поле для дыскусіі.

Узначальваюць арганізацыю акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: