Беларускі даследчык знайшоў у Празе новыя фрагменты Бібліі Францыска Скарыны

Краязнавец і даследчык Сяргей Кнырэвіч, які цяпер жыве ў Чэхіі, падзяліўся архіўнай знаходкай у суполцы «Францыск Скарына і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання», заўважыў bellit.info.

Сяргей Кнырэвіч напісаў, што ў Празе яму ўдалося знайсці 14 двухаркушавых (4-старонкавых) фрагментаў пражскай кнігі Быцця. Гаворка ідзе пра 5-ты сшытак (аркушы ЛЕ, ЛS, ЛЗ, ЛИ), то бок гэта поўны друкаваны аркуш. Паўсшытак складаецца з двух несфальцаваных двухаркушаў (ЛЕ-ЛЕадв-ЛИ-ЛИадв и ЛS-ЛSадв-ЛЗадв-ЛЗ). Абодва двухаркушы ў сямі экзэмплярах.

Фрагменты пражскай кнігі Быцця Францыска Скарыны. Фота: facebook/groups/Skaryna/

«Гэтыя фрагменты не былі нідзе ў скарыназнаўчай літаратуры апісаны, — піша даследчык. — Такая знаходка вельмі цікавая і, у прынцыпе, укладваецца ў логіку маіх апошніх пошукаў».

Сяргей Кнырэвіч адзначыў, што зараз перад ім стаіць новая задача: пошук кнігі, у якой знайшлі гэтыя фрагменты, і ўладальніка гэтай кнігі ці майстра, які рабіў вокладку кнігі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!