Беларуская Рада культуры атрымала статус праваабарончай арганізацыі

Беларуская Рада культуры займела статус праваабарончай арганізацыі і цяпер шукае валанцёраў для працы ў кірунку экстранай дапамогі.

«Калі вы гатовыя выдаткоўваць гадзіну-дзве на дзень, каб кансультаваць дзеячаў культуры, весці маніторынг і ўлік рэпрэсій у сферы культуры, дапамагаць у зборы сродкаў на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій, — дайце ведаць праз кантакты Беларускай Рады культуры ці напішыце проста мне ў прыват», — звярнуўся да аўдыторыі кіраўнік арганізацыі Сяргей Будкін.

За час сваёй працы з кастрычніка 2020 года Беларуская Рада культуры дапамагла больш за 800 дзеячам культуры, якія зазналі ціск і рэпрэсіі ў Беларусі, а гэтаксама падтрымала больш за 150 творчых праектаў.

Згодна з данымі за 2022 год, арганізацыя падтрымала дзеячаў культуры ў цяжкай сітуацыі на суму 137 тысяч еўра.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!