Беларуская Рада культуры адкрыла новую прастору ў Вільні

Гасцёўня Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры запрацавала ў гістарычным цэнтры Вільні. «Творцы і арт-менеджары могуць бескаштоўна карыстацца ёй для адукацыйных івэнтаў», — падкрэсліваюць чальцы Рады.

Жывая прастора Рэсурснага цэнтра з’яўляецца часткай праекта Artpower Belarus. Тут можна атрымаць кансультацыю па праграме, скласці заяўку, напісаць справаздачу, параіцца наконт стварэння прафесійнага аб’яднання. Прастора адкрыта і для арганізацыі семінараў, лекцый, навучальных імпрэз для дзеячаў культуры, а таксама працоўных сустрэч.

Мы пастараліся зрабіць так, каб гасцёўня была поўная беларускіх артэфактаў, — распавядае пра прастору Беларуская Рада культуры. — Тут можна ўбачыць працы Уладзіміра Цэслера, рок-карону Піта Паўлава 1997 года ды футболку з «Евай» Хаіма Суціна, якую мы змясцілі ў раму і павесілі на сцяну. Можна нават пасядзець на знакамітым «Персанальным мануменце» Міхаіла Гуліна альбо такіх жа кардонных крэслах, якія былі ў галерэі «Арт-Беларусь».

 

Фота: facebook.com/bcsfbel.

Дастаткова толькі зарэгістравацца — і гасцёўня прадастаўляцца для івэнтаў бясплатна. Таксама ў Рэсурсным цэнтры можна ўзяць у бескаштоўную арэнду светлавое і гукавое абсталяванне для імпрэзы.

Фота: resource.byculture.org.

Разлічана памяшканне на аўдыторыю да 30 слухачоў. Мяркуецца, што прастора стане цэнтрам для развіцця ідэй, праектаў, ініцыятыў ды ў цэлым беларускай культуры.

Больш падрабязнасцей — тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!