Рабочая група Беларускага тэатральнага кам’юніці аднаўляе сваю публічную дзейнасць і пачынае працу над стварэннем Беларускага Інстытута тэатра, які будзе здольны займацца найважнейшымі задачамі нашай тэатральнай прафесійнай супольнасці – унутры Беларусі, так і ў замежжы.
«Для нас на старце важна разам – сіламі прафесійнай супольнасці – скласці агульную карціну працэсаў у беларускім тэатры сёння, а таксама абмеркаваць канцэпцыю, прыярытэты і функцыі, якія мусіць выконваць Беларускі Інстытут тэатра ў сённяшніх умовах«, — паведамляецца ў тэлеграм-канале тэатральнай ініцыятывы.
7 — 9 верасня плануецца канферэнцыя, блізкая да фармату калектыўнай стратэгічнай сесіі. На ёй прааналізуюць асноўныя выклікі для розных тэатральных прафесій у бягучых умовах; вызначаць магчымыя спосабы працы над імі, складуць супольную візію развіцця беларускага тэатра з разуменнем, якое месца ў ім займае і патэнцыйны БІТ, і кожны з нас паасобку.
Цягам жніўня запланаваныя 5 анлайн-сустрэч па серадах, на якіх прапануюць пачаць разам разбірацца з ідэяй і функцыяналам Інстытута.
Першая сустрэча будзе прысвечана знаёмству са стартавымі напрацоўкамi кам’юнiцi i самой ідэяй стварэння БІТ.
На сустрэчы:
Калі: серада, 2 жніўня, у 15:00 Менск / 14:00 СЕТ
Працягласць: 1 гадзіна
Далучыцца да (кожнай) сустрэчы можна тут.
Бяспека: Сустрэча пройдзе ў ZOOM, таму калі вы не адчуваеце сябе ў бяспецы, перад уваходам у сустрэчу замяніце сваё імя на псеўданім, а таксама выдаліце асабістае фота.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram