Пра прызначэнне ў Тэатр Масіма Беліні ў Катаніі (Сіцылія) дырыжор паведаміў у сваіх сацсетках.
«З вялікай радасцю хачу паведаміць вам, што мяне прызначылі галоўным запрошаным дырыжорам тэатра Масіма Беліні ў Катаніі (Сіцылія)! — падзяліўся добрай навіной музыка. — Мы ўжо выступалі разам на мінулым пераднавагоднім канцэрце і таксама адкрывалі цяперашні сімфанічны сезон. І цяпер гэты выдатны аркестр, увесь калектыў тэатра і я працягнем працаваць разам на сталай аснове».
Для Віталя Алексяёнка, які родам з Вілейкі, гэта ўжо не першы досвед працы на міжнароднай акадэмічнай сцэне. У пазамінулым годзе ён працаваў галоўным дырыжорам у аркестры Мюнхенскага ўніверсітэта. У кастрычніку 2021 года перамог у конкурсе дырыжораў імя Артура Тасканіні — заняў I месца, атрымаў прыз глядацкіх сімпатый. У 2022 годзе быў запрошаны ў тэатр La Scala для пастаноўкі оперы «Маленькі Прынц» паводле казкі Экзюперы, а затым быў прызначаны на пасаду дырыжора ў Нямецкай оперы на Рэйне.
Гэты сезон Віталь Алексяёнак працягне ў сіцылійскім Тэатры Масіма Беліні ў Катаніі.
Нагадаем, што музыка браў удзел у мірных пратэстах ў 2020 годзе і напісаў пра тыя падзеі кнігу на нямецкай мове — назва перакладаецца на беларускую як «Белыя дні Менску».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: