11 верасня Belarus Theatre Community арганізуе чарговую анлайн-дыскусію з цыклу # BIT_talks «Аб тэатральнай адукацыі ў Беларусі. Навошта тэатр?», прысвечаную працэсам беларускай тэатральнай адукацыі. Разам з эксперткамі і экспертамі паспрабуюць вызначыць змены, якія адбываюцца з тэатрам, і іх уздзеянне на працэс адукацыі. Як і дзе вучыцца сёння тэатру? Што сабой уяўляе адукацыйны працэс? І што будзе далей?
Удзельнікі дыскусіі:
- Валянціна Мароз – рэжысёрка, тэатральная выкладчыца, куратарка тэатральных праектаў.
- Ганна Люковіч – перформерка, драматургіня, дыджэйка.
- Андрэй Саўчанка – тэатральны педагог, рэжысер, актор.
- Мадэратарка дыскусіі – Таццяна Арцімовіч, даследчыца і куратарка.
Дыскусія адбудзецца 11 верасня 2024 18:00 CET / 19:00 Мінск.
Рэгістрацыя тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥