#ArtPowerBelarus запускае навучальную праграму для беларускіх прафесіяналаў у сферы культуры

Культура

ArtPower Belarus рэалізуе адукацыйны праект, асноўная мэта якога – паглыбіць веды беларускіх прафесіяналаў ад культуры ў кіраванні і маркетынгу творчай галіны як эканамічнай дзейнасці.

Праграма таксама пашырыць магчымасці дзеячаў культуры з гледзішча арганізацыі працэсу кіравання праектамі.

Навучальная праграма ўключае курсы:

  • Уводзіны ў арт-менеджмент,
  • Уводзіны ў кіраванне праектамі,
  • Камунікацыі і маркетынг у сектары культуры,
  • Фінансавы менеджмент. Фандрэйзінг і кіраванне рэсурсамі,
  • Капіталізацыя культуры і мастацтва,
  • Рэгіянальная палітыка, якая ўплывае на культурніцкі менеджмент.

Патрабаванні да кандыдатаў(-к) на ўдзел:

  • зацікаўленасць у развіцці беларускай культуры,
  • досвед працы ў якасці творцаў, арт-менеджараў, куратараў ды іншых спецыялістаў у галіне культуры і мастацтва,
  • высокая матывацыя для прафесійнага самаўдасканальвання ў кірунку арт-менеджменту,
  • гатовасць браць удзел у штотыднёвых анлайн-лекцыях і групавых занятках (1 красавіка – 14 чэрвеня), актыўна ўключыцца ў працэс навучання і выконваць заданні выкладчыкаў.

Удзельнікі(-цы), якія завершаць праграму, атрымаюць сертыфікат аб навучанні і запрашэнне ўзяць удзел у заключным модулі «Распрацоўванне праектаў і напісанне праектных заявак» у жніўні – верасні 2024 года.

Навучанне бясплатнае і будзе адбывацца ў анлайн-фармаце.

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць усе палі формы да 20 сакавіка 2024 года.

Колькасць месцаў абмежаваная. Паспяховыя кандыдаты будуць апавешчаныя да 26 сакавіка 2024 года.

Калі патрэбная дадатковая інфармацыя ці ў вас ёсць пытанні аб праграме, просяць звязацца па адрасе: [email protected].

Пачатак заняткаў: 1 красавіка 2024 года.

Працягласць навучання: 10 тыдняў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: