Апублікаваны трэйлер фільма «Пад шэрым небам», прэм’ера якога сёння адбудзецца ў Нью-Ёрку на кінафестывалі Tribeca

Культура
Кадр з фільма «Пад шэрым небам».Фота: tribecafilm.com.

Сёння, 7 чэрвеня, а 21.00 на нью-ёркскім фестывалі Tribeca ў кінатэатры Village East by Angelika адбудзецца прэм’ера карціны «Пад шэрым небам», створанай беларуска-польскай рэжысёркай Марай Тамковіч. Трэйлер поўнаметражнага ігравога фільма, які быў натхнёны постацямі і гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, ужо можна паглядзець у сеціве.

Нагадаем, што «Пад шэрым небам» быў адабраны ў конкурс «Найлепшы замежны ігравы фільм» амерыканскага фэсту, заснаванага Робертам Дэ Ніра, Джэйн Розэнталь і Крэйгам Хаткофам, з сотні прэтэндэнтаў з усяго свету. З ім у секцыі будуць спаборнічаць сем стужак рэжысёраў з Харватыі, Швецыі, Бразіліі, Сінгапура, Германіі ды іншых краін.

У галоўных ролях у карціне здымаліся: Аляксандра Вайцяховіч, вядомая па выкананні журналісткі Лены ў кароткім метры Мары Тамковіч «У жывым эфіры», і Валянцін Навапольскі. Гэтаксама ў кіно з’явяцца Паліна Чабатарова і Андрэй Новікаў.

Як падкрэслівае Мара Тамковіч, для яе стужка стала спробай зразумець, што адбываецца з Беларуссю, беларусамі пасля 2020 года.

А таксама спробай знайсці надзею, падавалася б, у безнадзейным, — падзялілася яна ў інтэрв’ю з Reform.news.

На сайце фестываля фільм прадстаўлены так:

«Калі антырэжымную журналістку Лену арыштоўваюць за прамую трансляцыю жорсткага разгону дэманстрацыі пратэсту супраць беларускіх выбараў 2020 года, яе муж Ілля сутыкаецца з немагчымай сітуацыяй. Падвяргаючыся далейшым міліцэйскім рэйдам і сутыкаючыся з магчымай рэальнасцю, што яго жонка правядзе гады ў турме, Ілля павінен лічыцца з тым, ад чаго яму, магчыма, давядзецца адмовіцца, застаўшыся з Ленай. У той жа час на зняволеную Лену ціснуць улады, каб яна адмовілася ад сваёй актыўнасці і здрадзіла сваім прынцыпам».

Акрамя прэм’ернага паказу 7 чэрвеня фільм можна будзе паглядзець на «Трайбека» ў Нью-Ёрку:

  • 10 чэрвеня, а 18:00, у AMC 19th St. East 6.
  • 15 чэрвеня, а 11:15, у Village East by Angelika.

Набыць квіткі на паказы можна тут. Tribeca Film Festival пройдзе з 5 па 16 чэрвеня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: