АПК прапаноўвае адзначаць 2 лютага як Дзень Нязломнасці

Новости
Фото: t.me/CabinetBelarus

Прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета прапануе адзначаць дату 2 лютага як Дзень Нязломнасці.

Па словах в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Паўла Баркоўскага, новае свята прысвечана «гераізму, стойкасці і адданасці ідэалам свабоды». У мінулым годзе яго адзначалі як «Дзень герояў і гераінь».

«Ён прысвечаны памяці нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага – гэта яго дзень нараджэння. І таксама гэтая дата нагадвае пра подзвіг многіх беларусаў і беларусак, якія аддалі шмат сіл, каб зрабіць нашую краіну свабоднай і шчаслівай. Не заўсёды іх шлях прыводзіў да перамогі, але яны змагаліся, нягледзячы ні на што», — кажа Баркоўскі.

АПК прапаноўвае да гэтага дня шэраг тэм, аб якіх можна напісаць у сацсетках:

  • пра сучасных герояў – актывістаў, валанцёраў, палітвязняў, якія змагаюцца за свабодную Беларусь, і прысвяціць гэтыя матэрыялы новаму святу;
  • пра постаць Кастуся Каліноўскага ў нашай гісторыі, пра яго ідэі і ўплыў на сучаснасць;
  • пра выбітных асоб мінулага і сучаснасці, чые каштоўнасці і ідэі важныя для захавання мовы, культуры і беларускай ідэнтычнасці.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: