Антыпрэмія «Залатая маліна» раздала ўзнагароды. Найгоршы фільм — «Бландынка» пра Мэрылін Манро

В мире
Кадр з фільма "Бландынка". Фота: Film.ru.

Вядомая амерыканская антыпрэмія «Залатая маліна», якая адзначае найгоршыя дасягненні ў кінематографе за мінулы год, раздала ўзнагароды. Арт-хорар-драма «Бландынка» Эндру Дамініка, заснаваная на біяграфіі Мэрылін Манро, была прызнана «Найгоршым фільмам» года і атрымала перамогу ў катэгорыі «Найгоршы сцэнар».

Крытыкі ахарактарызавалі «Бландынку» стужкай, «поўнай нянавісці да жанчын, памылак, ды непрыстойнай». Пры гэтым адзначым, што Ана дэ Армас, якая выканала ролю Манро, акурат цяпер намініравана на «Оскар» за найлепшую жаночую ролю.

Антыпрэмія "Залатая маліна" раздала ўзнагароды. Найгоршы фільм - "Бландынка" пра Мэрылін Манро
Кадр з фільма «Элвіс». У ролі кемлівага менеджара Элвіса — акцёр Том Хэнкс.

Што да найгоршай жаночай ролі, то тут «Залатая маліна» прысудзіла перамогу самім сабе — каманда прэміі аскандалілася, намінаваўшы ў гэтай катэгорыі дванаццацігадовую Райан Кіру Армстронг (Юная актрыса сыграла ролю ў навукова-фантастычным фільме жахаў «Тая, якая запальвае поглядам»). Крытыка была прынятая, і арганізатары абыгралі свой канфуз.

Перамога за найгоршую гульню актрысы другога плана — у амерыканкі Адрыа Арэнас Торэс за ролю ў стужцы «Морбіус».

За гульню ў гэтай жа стужцы сусвету Marvel «Залатую маліну» як найгоршы акцёр атрымаў Джарэд Лета — акурат за ўвасабленне супергероя Морбіуса.

А — каго б вы думалі? — Тома Хэнкса вылучылі ў намінацыі «Найгоршы акцёр другога плана» за працу ў баёпіку «Элвіс». У фільме акцёр грае кемлівага менеджара Элвіса Прэслі «палкоўніка» Тома Паркера. Крытыкі прайшліся па латэксным твары акцёра і недарэчным акцэнце, з якім гаворыць яго персанаж.

Найгоршымі рэжысёрамі прызналі музыкаў Machine Gun Kelly (aka Colson Baker) і Mod Sun за камедыю «Добрых пахаванняў», у якой адну з роляў выканала Мэган Фокс.

Нагадаем, што «Залатая маліна» раздае ўзнагароды акурат напярэдадні прэміі «Оскар», цырымонія якой адбудзецца сёння ўначы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: