Аляксей Кузьміч працягвае галадоўку ў французскім дэпартацыйным цэнтры. Адкрыты збор на аплату паслуг адваката для мастака

Ідуць восьмыя суткі галадоўкі беларускага мастака Аляксея Кузьміча ў французскім дэпартацыйным цэнтры. Пасля чарговага судовага пасяджэння 7 жніўня 2024 года акцыяністу дадалі да папярэдняга тэрміну яшчэ 26 содняў знаходжання ў зняволенні. Па-ранейшаму актуальная пагроза дэпартацыі з ЕС. Супраць несправядлівага рашэння суда і ўтрымання ў бесчалавечных умовах мастак распачаў галадоўку. Паралельна сябры Аляксея Кузьміча адкрылі збор на аплату паслуг адваката для творцы.

Зараз акцыяніст у дэпартацыйным цэнтры вядзе дзённік свайго фізічнага і эмацыйнага стану. У сацсетках аўтара публікуюцца ўрыўкі яго дзённікавых запісаў, апошні, у прыватнасці, — за 11 жніўня 2024 года.

«Пятый день [голодовки]. Начинается чернота. Мыслей, пространства, событий… Мой близкий человек обиделся на мою излишнюю педантичность. Эти строки до читателя, возможно, не дойдут. Но писать желание есть. Продолжаю.

Так, есть желание вернуться домой. Плохую сторону я не представляю. Перед глазами возникают встреча с мамой и сестричкой, вкусные угощения, нежности, прогулки в лесу, балования […]»

Аляксей Кузьміч вядзе дзённік у зняволенні. Фота: сацсеткі мастака.

«В целом я считаю себя непобедимым. Конечно, я проигрывал в схватках, но в битве – никогда. Всегда выскакивал из омута. Сегодня же мне хочется просто лежать и исчезать, планомерно растворяться в себе самом и этом угнетающем месте, так же как начали своё растворение мои мышцы. Отвратное чувство – прощупывать проявляющиеся кости… Позвоночник и лопатки обнажились, таз тоже начал своё проявление… На спине лежать невыносимо: живот липнет к позвоночнику, и в нём словно бьётся второе сердце, разливая вибрации и дальше по изменяющемуся телу. Здесь нет нормального зеркала, и по-настоящему ужаснуться самому себе я не могу. Только сквозь муть и плесень отражение, что вокруг моих глаз появились отчётливые чёрные круги».

Аляксей Кузьміч вядзе дзённік у зняволенні. Фота: сацсеткі мастака.

«Утром снилась могила Ван Гога. Её раскопали местные алкоголики, с которыми я имел опыт общения в клубные времена своей юности в Минске. Они были голыми и радостными, что лезут к художнику […]»

«Вчера вышла статья в Le Parisien с фоткой могилы Ван Гога, потом обрывок этого фото и моей фамилии нашли валяющимся и растоптанным на улицах Парижа» […]».

Як адзначаецца на платформе Gofundme.com, дзе адкрыты збор у падтрымку Аляксея Кузьміча, на аплату юрыдычных паслуг для мастака патрабуецца 7357 еўра. «Чакаецца яшчэ шмат чаго [юрыдычнай працы]», — заўважае аўтарка петыцыі ў падтрымку Кузьміча Эрыка Каралёва, нагадваючы пра тое, што акцыяністу пагражае дэпартацыя ў Беларусь.

«Я шчыра веру ў сілу мастацтва і важнасць яго падтрымкі. Я таксама цвёрда ўпэўнена ў сіле салідарнасці», — дадае Эрыка.

З часу затрымання Аляксея Кузьміча пра акцыю творцы «Рэнесанс» напісала і французская прэса: выданні Liberation, Le Parisien, BeauxArts. Каманда мастака спадзяецца, што розгалас у французскіх медыя дапаможа ў станоўчым вырашэнні справы беларускага акцыяніста.

Фота: сацсеткі мастака.

Нагадаем, што падчас акцыі «Рэнесанс» на французскіх могілках Овер-сюр-Уаз Аляксей Кузьміч раскапаў падножжа магілы Вінсента ван Гога. На думку акцыяніста, «у свеце скончыліся мастакі», таму раскопваючы магілу аўтара «Зорнай ночы» і «Сланечнікаў», ён заклікаў ван Гога прачнуцца. Акцыя справакавала гучнае абмеркаванне ў беларускім грамадстве і медыя, выклікаўшы палярныя меркаванні.

Дапамагчы мастаку можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.