Аляксей Кузьміч аб’явіў галадоўку ў зняволенні ва Францыі

Беларускі акцыяніст Аляксей Кузьміч па рашэнні французскага суда быў пакінуты ў зняволенні яшчэ на 26 содняў. У адказ на гэта рашэнне і на ўтрыманне ў бесчалавечных умовах мастак аб’явіў галадоўку і адмовіўся падпісваць якія-небудзь дакументы, паведамляе каманда творцы.

Мастак заявіў аб прымяненні ў дачыненні яго схаваных катаванняў.

«Он сидел в одиночной камере с белой глянцевой плиткой на стенах и полу, с мерцающим светом и шумом вентиляции. Через 9 часов у него начались галлюцинации; транспортируют на слушания полностью закованным в наручниках на руках и ногах», — падзялілася інфармацыяй пра стаўленне да Аляксея Кузьміча каманда мастака.

Нагадаем, што на 5 жніўня французскі суд пастанавіў вызваліць беларускага акцыяніста ад знаходжання ў дэпартацыйным цэнтры. Але прэфектура аспрэчыла рашэнне — і сёння мастаку прысудзілі яшчэ да 26 содняў у зняволенні.

Учора каманда творцы паведаміла, што мае патрэбу ў фінансавай дапамозе — каб аплаціць мастаку паслугі адваката.

Аляксей Кузьміч быў затрыманы і асуджаны да месячнага ўтрымання ў СІЗА для іншаземцаў у Францыі за мастацкую акцыю «Рэнесанс». Падчас яе беларускі мастак раскапаў падножжа магілы Вінсента ван Гога на французскіх могілках Овер-сюр-Уаз. На думку акцыяніста, «у свеце скончыліся мастакі», таму раскопваючы магілу аўтара «Зорнай ночы» і «Сланечнікаў», ён заклікаў ван Гога прачнуцца.

Аляксею Кузьмічу пагражае дэпартацыя з ЕС, якую ўвесь гэты час намагаліся аспрэчыць адвакаты.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!