Адкрыты прыём заявак на праект PERFARATAR — бясплатны запіс відэа ў Вільні

PERFARATAR – гэта новы YouTube-шоурум для аўтараў музычных, паэтычных і перфарматыўных твораў з Беларусі, дзе яны могуць атрымаць бясплатную падтрымку ў здымках якаснага лайв-запісу ў прафесійнай студыі ў цэнтры Вільні, а таксама дапамогу ў прасоўванні свайго праекта. Аўтары могуць прэзентаваць сваю музыку (пад мінус або ў акустыцы), паэзію або перформанс, расказаць пра сябе.

PERFARATAR адкрывае прыём заявак для беларускіх творцаў на бясплатны запіс якаснага відэа ў CreateCulture ў Вільні.

Удзельнікі праекта атрымаюць пакет для прасоўвання сваёй творчасці, які ўключае ў сябе: якаснае відэа і аўдыязапіс са звядзеннем, біяпрафайл, інтэрв’ю, фотасесію. Увесь пакет можна выкарыстаць для зяўкі на розныя фестывалі ці шоу-кейс мерапрыемствы.

Фота: Антон Туркоў

Заяўкі прымаюцца па спасылцы без дэдлайна, пакуль дзейнічае праграма.

Прадзюсарская група, якая прымае рашэнне, разглядае заяўкі 5-6 працоўных дзён.

Кантэнт будзе публікавацца на YouTube-канале і рэкламавацца ў сацсетках CreateCulture Studio, Space and Group.

PERFARATAR быў ініцыянаваны беларускай культурнай менеджаркай і прадзюсаркай Надзеяй Ількевіч, адной з заснавальніц платформы дыялогу і прафесійнага развіцця для творцаў, актывістаў і іх супольнасцяў – CreateCuture Group у Вільні.

«Сярод беларус_ак шмат таленавітых аўтар_ак, і нам хочацца прадставіць яшчэ адну магчымаць для іх музыкі, паэзіі або перформансу. Я ўпэўненая, што большая колькасць медыяпляцовак для творчых людзей добра паспрыяе развіццю культурнай індустрыі Беларусі і нават адкрые новыя імёны. Запрашаю падпісвацца і падаваць заяўкі!» – распавядае Надзея.

Дадатковыя пытанні можна адпраўляць па адрасе: hello@createculture.group

Падрабязней пра ўмовы тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.