Абвешчаныя лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2023

25 лістапада ў Гданьску адбылося падвядзенне вынікаў 12-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.

І месца «за добра дакументаваны цуд шматгалосся беларускага памежжа» заняла кніга Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022).
Кніга Ганны Кандрацюк складаецца з рэпартажаў пра людзей Беласточчыны.

Аўтарка атрымае грашовую прэмію.

ІІ месца «за найлепшую мастацкую актуалізацыю праблемы культурнай спадчыны» атрымала кніга Сцяпана Стурэйкі «Пасажыры карабля Тэсэя» (Янушкевіч, Мінск, 2022).

За другое месца прапануецца творчая стыпендыя на востраве Готланд.

ІІІ месца «за адкрыццё магіі слова, якое змяняе рэчаіснасць» атрымала кніга  Сяргея Лескеця «Шэпт». Вільма / Выд-ц Р. Цымбераў, Мінск, 2022. Аўтар займеў магчымасць выдаць кнігу.

У склад журы ўваходзілі: літаратуразнаўца, крытык Сяргей Кавалёў; літаратар, крытык Ціхан Чарнякевіч; кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска; пісьменніца Ева Вежнавец; паэт, перакладчык, эсэіст і выкладчык літаратуры Андрэй Хадановіч.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручалася за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2022 годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!