Журы агучыла спіс аўтараў, што сёлета прэтэндуюць на званне лаўрэатаў Прэміі Цёткі ў літаратурнай намінацыі.
У поўны спіс Прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» былі ўключаны 34 з 37 кніг, заяўленых на ўдзел у конкурсе. Разглядаліся кнігі, выдадзеныя ў 2022 годзе, а таксама ў 2021-м, пры ўмове, што яны не ўваходзілі ў Поўны спіс-2021 з той ці іншай прычыны.
- Генадзь Аўласенка. Таямніцы назваў: тапанімічныя казкі — Мінск: Звязда, 2022
- Альгерд Бахарэвіч. Тэатр шчасьлівых дзяцей — ЛитРес: Издательство, 2021
- Антон Францішак Брыль. Мышыныя Каляды — Мінск: А.М. Янушкевіч, 2022
- Алег Грушэцкі. Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі — Мінск: Чатыры чвэрці, 2022
- Сяргей Давідовіч. Дабром за дабро — Мінск: Звязда, 2022
- Анатоль Зэкаў. Калаўрот хлапечых прыгод — Мінск: Звязда, 2022
- Надзея Кім. Адкуль Я — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022
- Надзея Кім. Кразі — чырвоны кракадзільчык — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022
- Ягор Конеў. Дамавічкі Шушык і Жуля — Мінск: Звязда, 2022
- Маргарыта Латышкевіч. Вершнікі на дарозе — Мінск: Чатыры чвэрці, 2022
- Маргарыта Латышкевіч. Муры, Том і дырыжаблік — Мінск: Звязда, 2022
- Васіль Леўскі, Мікалай Васілеўскі. Казкі ката Грамапападомуса — Мінск: Звязда, 2022
- Уладзімір Мазго. Казкі ката-марахода — Мінск: Беларусь, 2022
- Тамара Мароз. Казкі з бабульчынага фартуха — Мінск: Паліграфкамбінат, 2022
- Змітрок Марозаў. Вясёлы калаўрот — Мінск: Беларусь, 2022
- Алесь Марціновіч. Казкі сабачкі Альмы — Мінcк: Беларусь, 2022
- Алена Міхаленка. Казачкі на Калядачкі — Мінск: Беларусь, 2022
- Юры Несцярэнка. Неверагодны свет: дзіцячыя загадкі-рыфмаванкі на беларускай мове — Мінск: Тэхналогія, 2022
- Галіна Пшонік. Штукарствы месяцавага зайчыка — Мінск: Звязда, 2022
- Франц Сіўко. Бобрык Плясік і Цімоша — Мінск: Медысонт, 2022
- Андрэй Скурко. Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў — Мінск: Тэхналогія, 2022
- Света Тата. Ева намалявала Коніка — Мінск: Папуры, 2022
- Света Тата. Ева намалявала Цмока — Мінск: Папуры, 2022
- Жанна Міус. Малёк Удалёк і Жах-Рыба — Мінск: Звязда, 2022
- Іна Фралова. Андрэйкава лета — Мінск: Звязда, 2022
- Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Вухуцік і яго таямніца — Мінск: Звязда, 2022
- Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Гаспадыня Ліловага цмока; Помста Змрочнага птаха — Мінск: Звязда, 2022
- Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Сакрэты аднаго каралеўства — Мінск: Звязда, 2022
- Наталка Харытанюк. Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі. — Уроцлаў: KEW, 2022
- Алена Шчарбакова. Казачны горад — Мінск: Звязда, 2022
- Аляксей Якімовіч. Белакрылая птушка — Мінск: Беларусь, 2022
- Ганна Янкута. Вам дапаможа КВА — Мінск: Альтыёра Фортэ, 2022
- Надзея Ясмінска. Круглыя казкі — Мінск: Тэхналогія, 2022
- Надзея Ясмінска. Кусь-кусяндра — Мінск: Кнігазбор, 2022
На падставе поўнага спісу запрошаныя эксперты неўзабаве вызначаць кароткі спіс.
Прэмія Цёткі — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2015 годзе і названая ў гонар беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (псеўданім — Цётка). Штогод прэмія прысуджаецца за найлепшую дзіцячую кнігу, а таксама за найлепшыя ілюстрацыі да дзіцячай кнігі.
Кароткі спіс мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі можна паглядзець тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: