Журы прэміі назвала дзесяць выданняў, што сёлета прэтэндуюць на званне «Найлепшай кнігі для дзяцей і падлеткаў» у межах конкурсу Прэміі Цёткі. У яго ўвайшло 10 кніг з 2022/2021 гадоў.
На падставе кароткага спісу запрошаныя эксперты вызначаць адзін найлепшы арыгінальны твор для дзяцей і падлеткаў, выдадзены на беларускай мове.