Мерапрыемствы Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 2024 пройдуць у кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце.
5 і 6 кастрычніка першая Pradmova пройдзе ў Вільні. Гэта два дні размоў, абмеркаванняў, творчых сустрэч і паэтычных чытанняў. У праграме — прэзентацыі новых кніг, дыскусіі з інтэлектуаламі, майстар-класы і вершы. Можна будзе набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.
Сярод удзельнікаў: Таццяна Шчытцова, Сяргей Календа, Таццяна Нядбай, Марына Хоббель, Андрэй Хадановіч, Аліна Нагорная, Саша Філіпенка.
5 кастрычніка, субота
- 10.30-11.00
Урачыстае адкрыццё фестывалю і кніжнага кірмашу - 11.00-12.30
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Фурса «Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі» - 12.30-13.00
Прэзентацыя зборніка Славаміра Адамовіча «Адрэналін» (імпрынт Skarynycy) - 13.00-13.30
Презентацыя кнігі Уладзіміра Казлова «Варшава» (выдавецтва «Мяне Няма») - 13.30-14.00
Прэзентацыя кнігі Таццяны Шчытцовай «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» - 14.00-15.00
Габрэйская кулінарная спадчына: лекцыя Алеся Белага, аўтара кнігі «Самы цымус» - 15.00-15.30
Сяргей Календа і размова пра кароткую прозу: дзе рэзаць і чым фарбаваць - 15.30-16.10
Прэзентацыя кнігі Барыса Пятровіча «Ад жыцця прачнуцца… Фрэскі розных гадоў» - 16.10-17.10
Сусветная філасофія па-беларуску: прэзентацыя серыі «Галерэя чалавечай думкі» - 17.10-17.40
«Словы аціхлі: у немату стукае сэрца»: прэзентацыя кнігі перакладаў Алеся Разанава Альмы Лапінскене - 17.40-18.00
«Авантурнік Сімпліцысімус»: прэзентацыя новага выдання рамана Грымэльсгаўзэна - 18.00-19.00
Эпічныя героі: «Іліяда» па-беларуску - 19.00-20.00
Прэзентацыя літаратурна-мастацкага альманаха «Апостраф» - 20.00-21.30
Міжнародныя паэтычныя чытанні
6 кастрычніка, нядзеля
- 11.30-12.10
Як дзіцячая літаратура выходзіць за межы кніг. Расказваюць Воля Кузьміч і Андрэй Скурко - 12.10-12.40
Рэканцэпт падарожжа: Кацярына Карповіч «Паром да Анконы» - 12.40-13.20
Biełaruskaja łacinka: tradycyja i sučasnaść. Prezentacyja knih Uładzimiera Arlova «Patria aeterna» i «Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi». - 13.20-14.20
«Там, за пісьмом»: прэзентацыя новых паэтычных кніг ад выдавецтва hochroth minsk - 14.20-15.30
«Як нам супрацоўнічаць?»: дыскусія беларускіх і літоўскіх літаратараў - 15.40-16.10
Прэзентацыя навуковага часопіса Pamyłka - 16.10-17.10
Паміж радкамі: творчасць у часы выпрабаванняў. Дыскусія з удзелам Ірыны Козікавай, Алега Груздзіловіча, Таццяны Нядбай - 17.10-18.10
Праваабарончая дзейнасць у выгнанні: выклікі і перспектывы - 18.10-18.40
«Мова 404»: Аліна Нагорная пра дыскрымінацыю беларускай мовы - 18.40-20.00
Саша Філіпенка па-беларуску: творчая сустрэча з пісьменнікам - 20.00-21.30
Музычны вечар
Адрас правядзення фестывалю ў літоўскай сталіцы: Тeatras «Vilniaus klasika», Vytenio g. 6, Vilnius.
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA апошнія гады вымушана праводзіцца па-за межамі Беларусі і цягам восені завітвае ў розныя гарады свету, дзе жывуць беларусы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
12:09 Нобелевская премия мира присуждена организации переживших ядерную бомбардировку Хиросимы и Нагасаки