Сёння, 20 студзеня, у Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве адбудзецца паказ аўтарскага фільма «Пратэст» рэжысёра Мікалая Давідчыка, актывіста з Ліды.
У фільме распавядаецца гісторыя пратэсту звычайнага беларуса, які пасля 2020 года кардынальна змяніў сваё жыццё.
Гэта гісторыя асабістага досведу: пратэсты, затрыманне, турма, незаконнае перасячэнне мяжы, эміграцыя ўдалечыні ад родных…
Галоўную ідэю фільма Мікалай Давідчык выказвае наступным чынам: «Часта, каб рухацца наперад, неабходна зноў прайсці мінулае і зрабіць працу над памылкамі».
Пасля фільма адбудзецца гутарка з рэжысёрам.
Уваход у Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji, 6, вольны.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: