На Піншчыне пачаліся традыцыйныя мерапрыемствы па папулярызацыі творчасці Яўгеніі Янішчыц, якая нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна і трагічна загінула 25 лістапада 1988 года ў Мінску.
У лістападзе 2023 года ёй магло б споўніцца 75 гадоў.
Бібліятэкі Пінскага раёна запрашаюць прыняць удзел у конкурсе на лепшае выкананне вершаў Яўгеніі Янішчыц.
Удзельнікам конкурсу трэба выслаць відэазапіс свайго выканання верша Янішчыц на адрас электроннай пошты pinsk.rcbs@yandex.by да 12 лістапада. У запісе павінна быць указана назва твора і імя ўдзельніка.
З 13 па 15 лістапада будуць апублікаваныя лепшыя працы ў тэлеграм-канале «Культура Піншчыны», дзе галасаваннем чытачоў будзе вызначаны тры пераможцы ў дзвюх узроставых катэгорыях: з 6 да 18 гадоў і 18 гадоў і старэй.
Нягледзячы на кароткі і трагічны лёс, паэтка пакінула яскравы след у беларускай літаратуры. Ніл Гілевіч называў Яўгенію Янішчыц “палескай ластаўкай”, адзначаючы высокую паэтычную культуру яе паэзіі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram