29 лістапада міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка прыняў удзел у пасяджэнні Савета міністраў адукацыі, моладзі, культуры і спорту Еўрапейскага саюза.
Нягледзячы на расійскую агрэсію, украінская культура актыўна развіваецца: тэатры не адмяняюць свае прэм’еры, філармоніі працягваюць выступы нават у цемры, а папулярныя музыкі даюць канцэрты ў метро, адкрываюцца выставы. Украінскі культурны фронт – гэта барацьба за ідэнтычнасць і культуру. Аднак ад расійскіх нападаў ужо разбурана ўжо больш за 850 культурных інстытутаў, а тысячы ўкраінскіх творцаў страцілі магчымасць рэалізоўваць свае праекты.
Зважаючы на гэтыя ўмовы, Аляксандр Ткачэнка прапанаваў механізм сумеснага рашэння –пераразмеркаванне 1% з нацыянальных бюджэтаў на культуру і медыя краін ЕС штогод на працягу 2023–2026 гадоў для падтрымкі ўкраінскай культуры і медыя.
Міністры 27 краін ЕС станоўча адрэагавалі на ініцыятыву Міністэрства – пра гэта Аляксандр Ткачэнка заявіў у эфіры тэлемарафона, – перадае Укрінформ.
«Міністры адукацыі, моладзі, культуры і спорту з 27 краін Еўрапейскага саюза адрэагавалі даволі пазітыўна на нашу ініцыятыву — 1% ад іх нацыянальных бюджэтаў на культуру вылучаць Украіне штогод у 2023–2026 гадах, каб падтрымаць украінскіх мастакоў і ўкраінскія інстытуты культуры. Яны не чакалі такога крэатыўнага падыходу. Мы абмяркоўваем цяпер варыянты каардынацыі намаганняў адносна таго, якім чынам дапамога культуры будзе аказвацца падчас вайны», – сказаў Ткачэнка.
Ён таксама адзначыў, што 1% ад 27 краін Еўрапейскага саюза – гэта бясцэнны ўклад у захаванне ўкраінскай культуры. Украіна разлічвае на салідарнасць краін Еўрасаюза ў абароне культурнай спадчыны ад расійскіх захопнікаў і засяроджвае намаганні на надзённых патрэбах для захавання аб’ектаў культуры ва ўмовах зімы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: