Уладзімір Вакуленка быў адным з першых украінскіх літаратараў, хто адгукнуўся на пратэсты ў Беларусі. У 2020-м ён уклаў і выдаў зборнік беларускай паэзіі «Жыве Беларусь! За нашу і вашу свабоду!», куды ўвайшлі творы паэтаў Беларусі розных часоў і моваў.
Спачуванні родным пісьменніка і ўсёй украінскай літаратурнай супольнасці выказаў сёння Беларускі ПЭН.
«Iнфармацыя пра смерць украінскага пісьменніка Уладзіміра Вакуленкі (Володимир Вакуленко) ад рук расійскіх акупантаў пацвердзілася, — адзначыла аб’яднанне на сваёй старонцы — У сакавіку 2022-га яго выкралі з вёскі на Ізюмшчыне – і шмат месяцаў ніхто не ведаў, дзе ён. Пасля вызвалення Ізюма ўкраінскімі войскамі ў горадзе знайшлі масавае пахаванне, у якім было больш за 400 цел. Вынікі ДНК-экспертызы сведчаць, што сярод забітых быў і Уладзімір Вакуленка».
Уладзімір – вядомы дзіцячы пісьменнік, аўтар шматлікіх кніг, лаўрэат літаратурных прэмій. У яго застаўся непаўналетні сын з інваліднасцю, якому патрэбная дапамога.
«319. Пацверджаная смерць ад рук акупантаў Володимир Вакуленко-К. Адзін з людзей, хто перакладаў мае вершы, — адгукнуўся на забойства ўкраінскага творцы беларускі паэт Алесь Плотка. — Светлая памяць, Валодзю. Ніколі не забудзем».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: