Беларусы Коўна плануюць упарадкаваць магілу аўтара эскіза бела-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага

У планах памяняць надмагільную шыльду, каб былі надпісы і па-беларуску, усталяваць два флагштокі для бела-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня», аднавіць надмагільныя пліты.

Дызайн шыльды і надмагільнай прасторы распрацуюць беларускія дызайнеры і мастакі.

Мемарыял мяркуецца ўрачыста адкрыць у Дзень Волі, 25 сакавіка 2023 года.

Дзеля гэтага беларусы Коўна збіраюць грошы.

Рэквізіты:

Атрымальнік: Polyglot Language Organization

Рахунак: LT687300010171217703

Мэта плацяжу: Duzh-Dusheuski

У каментах да допісу Сяргея Будкіна паведамляюць, што ўжо сабрана 772.60 еўра.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!