Паліна Дабравольская, яна ж CHORNABROVA, 22 лістапада прэзентуе ў Кракаве студыйны альбом «Sarmatyja» паводле свайго аднайменнага музычнага монаспектакля.
«Sarmatyja» – гэта пра міграцыію, сексуальнасць, Эрас і Танатас, аўтарка змешвае народныя мелодыі і электронную музыку з тэкстамі, якія нясуць глыбокі сэнс.
Уваход — данат ад 15 злотых. Частку сабраных грошай пералічаць ініцыятывам dissidentby.com, politzek.me і «Павярніся жывым».
Прэзентацыя адбудзецца ў SEKTA SELEKTA, Nowa 3/3, Кракаў у 20.00 (час мясцовы)
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram