26 лістапада ў Варшаве на Кірмашы гістарычнай кнігі адбудзецца прэзентацыя кнігі «Побач».
Выданне стваралася некалькі гадоў: пасля таго, як Наста Кудасава ўклала кнігу, мастачка Святлана Дземідовіч два гады працавала над яе візуальнай часткай – графічным аповедам.
«У такія часы – спусташэння, балючага адарвання, пустэчы навокал – нараджаецца кніга. І тым больш зараз нам патрэбнае нашае “побач”, нам патрэбныя кнігі, спатканні і радасць. Нам з Настай ёсць што пра нашае супольнае дзіцятка расказаць!», – напісала мастачка ў сваім фэйсбуку.
Кніга выдадзеная і будзе прадавацца ў Беларусі, на Кірмашы ў Варшаве можна будзе пагартаць дэманстрацыйны асобнік.
Прэзентацыя новага выдання пройдзе з 15.00 да 16.00 па адрасе: Аркады Кубіцкага Каралеўскага замка, уваход з вул. Гродзка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram