На Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве будзе працаваць беларускі стэнд

Кірмаш гістарычнай кнігі будзе праходзіць у аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве (Замкавая Плошча, 4) з 24 па 27 лістапада 2022 года. Ён адбудзецца ў трыццаты раз.

Сёлета на ім будзе прадстаўлены беларускі стэнд з гістарычнымі, мастацкімі, дзіцячымі кнігамі, мапамі і календарамі, пройдуць разнастайныя імпрэзы і прэзентацыі кніг:

25.11 – 11.00-13.00: Віктар Ляхар, геральдыст і мастак, пра візуальнае адлюстраванне вайсковай гісторыі Беларусі

25.11 – 15.00-16.00: Сяргей Тарасаў, пісьменнік, гісторык і археолаг: размова пра даўнюю гісторыю Полацка

25.11 – 16.00-17.00: Пісьменніца Ганна Янкута і перакладчык Ігар Крэбс: паэтычныя чытанні і размова пра паэтаў планеты ў беларускіх перакладах

25.11 – 17.00-18.00: Сяргей Тарасаў, пісьменнік, гісторык і археолаг прадстаўляе кнігу “Ефрасіння, Афрасіння, Офрасіння. Яе час, яе крыж”

26.11 – 11.00-13.00: Віктар Ляхар, геральдыст і мастак, пра візуальнае адлюстраванне вайсковай гісторыі Беларусі

26.11 – 13.00-14.00: Сяргей Тарасаў, пісьменнік, гісторык і археолаг: размова пра спадчыну старажытнага Мінска

26.11 – 15.00-16.00: Паэтка Наста Кудасава і мастачка Святлана Дземідовіч прадстаўляюць сваю сумесную працу – кнігу-альбом “Побач”

26.11 – 16.00-16.30: Перакладчык Ігар Крэбс прадстаўляе пераклады з нямецкай – “Габрэйскія мелодыі” Генрыха Гайнэ і “Старая новая зямля” Тэадора Герцля

26.11 – 16.30-17.30: Пісьменніца Ганна Янкута прадстаўляе кнігу для дзяцей “Марта і яе мара пра снег” і зборнік вершаў “Канстытуцыя”

26.11-17.30-18.00: Пісьменніца Святлана Курс/Ева Вежнавец прадстаўляе кнігу “Па што ідзеш, воўча?”

27.11 – 11.00-12.00: Пісьменніца Ганна Янкута і перакладчык Ігар Крэбс: чытанні для дзяцей (гісторыі пра ката Шпрота, Марту і снег, Казачнае воднае агенцтва, Дзеда Мароза і інш.)

27.11 – 13.00-14.00: Члены каманды фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” прадстаўляюць новы конкурс рукапісаў для тэкстаў на беларускай мове ў трох галінах, а таксама адкажуць на пытанні ў сувязі з фарматам і асаблівасцямі правядзення фестывалю ў новых умовах.

Месца правядзення кніжнага кірмаша: Аркады Кубіцкага Каралеўскага замка ў Варшаве, уваход толькі з вул. Гродзка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!