Беларускі ПЭН рыхтуе да выдання кнігу Алеся Бяляцкага

Выхад кнігі Алеся Бяляцкага (і пра яго) анансаваў у сваіх сацсетках Беларускі ПЭН.

Выданне будзе змяшчаць успаміны пра жыццёвы і творчы шлях нобелеўскага лаўрэата Беларусі, напісаныя Алесем Бяляцкім у розныя часы. У тым ліку, у ёй будзе расповед пра апошнія два гады, калі праваабаронца знаходзіўся і працягвае знаходзіцца ў турме.

Выказванні калег і сяброў аб постаці Алеся Бяляцкага і ягоным значэнні для Беларусі дапоўняць выданне.

У хуткім часе Беларускі ПЭН пачне публікаваць вытрымкі з будучай кнігі. Папярэдне яе выхад запланаваны да 10 снежня, паведаміла старшыня арганізацыі Таццяна Нядбай.

Алесь Бяляцкі — вядомы беларускі грамадскі дзеяч і праваабаронца. З 1996 года кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна». У 2007 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH), у 2013 годзе пераабраны на трэці тэрмін. Неаднаразова затрымліваўся за сваю дзейнасць. Апошні раз быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і да гэтай пары знаходзіцца за кратамі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!