Вядомы брытанскі ананімны мастак стрыт-арту Banksy пацвердзіў The Art Newspaper, што зрабіў сем графіці ў розных гарадах і пасёлках Украіны.
Першай прызнанай Бэнксі працай стала графіці на сцяне разбурана дома ў пасёлку Барадзянка Бучынскага раёна Кіеўскай вобласці. Гэта была выява гімнасткі. Гэтаксама ў Барадзянцы створана праца — хлопчык, які перамагае ў спарынгу мужчыну ў кімано.
Розгалас узнік вакол графіці на Майдане Незалежнасці ў Кіеве — на ім выяўлены дзеці, якія, нібыта на арэлях, гайдаюцца на супрацьтанкавай канструкцыі.
Таксама на адным з дамоў у Кіеве была знойдзена выява браніраванага грузавіка, які вязе боегалоўку ў форме пеніса.
Працы мастака можна ўбачыць у Ірпені, Гастомелі і пасёлку Горэнка. Напрыклад, у Гастомелі — выяву жанчыны ў халаце і ў супрацьгазе з вогнетушыцелем.
У Горэнцы — барадаты мужчына прымае ванну на сцяне разбуранага дома.
Бэнксі — псеўданім сусветнавядомага ананімнага палітычнага мастака і рэжысёра з Брытаніі, які атрымаў прызнанне праз яскравыя сатырычныя працы вулічнага мастацтва і графіці. Яго творы «б’юць» па болевых кропках сучаснага грамадства, іх часта называюць «падрыўнымі» эпіграмамі. Сапраўднае імя мастака і яго паходжанне невядомае.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: