У Берлінскай падземцы размясцілі фотаздымкі ўкраінцаў, якія хаваюцца ад абстрэлаў у метро

Культура
Станцыя Берлінскага метро. Фота: Фото: Stefan Guenther/Fb

У Берлінскім метро адбываецца фотавыстава «Наступная станцыя: Украіна». На здымках — украінцы, якія хаваюцца ў харкаўскім і кіеўскім метро ад расійскіх ракет і спрабуюць наладзіць там нейкі элементарны побыт: сем’і жывуць у вагонах і турыстычных палатках, дзеці і хатнія жывёлы гуляюць на платформах, музыкі ладзяць канцэрт на адной са станцый.

Аўтары фота – украінскія фатографы Максім Дандзюк, Павел Дарагі, Сяргей Каравайны, польскі аўтар Энджэй Навіцкі і нямецкі – Эміль Дзюке.

Фота размешчаныя на білбордах трох станцый метро. Выстава працягнецца да 24 лістапада.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: