Пра разрабаванне херсонскіх музеяў паведаміў Цэнтр нацыянальнага супраціву.
«У прыватнасці, па даных нашага падполля, расіяне вывезлі маёмасць з Херсонскага мастацкага музея імя Аляксея Шаўкуненкі. Музей таксама мае філіял у Новай Кахоўцы… У пастаяннай экспазіцыі музея — іканапіс XVII – пачатку XX стагоддзя, украінскае мастацтва другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзя. Таксама прадстаўлены работы сучасных мастакоў. Усяго з фонду музея, а таксама іншых культурных устаноў Херсоншчыны вывезена амаль 15 тысяч экспанатаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Выкрадзеныя з Херсонскага мастацкага музея экспанаты перавезлі ў часова акупаваны Сімферопаль на фурах без нумароў. Карціны нават не пакавалі належным чынам для перавозкі. Падчас раскрадання калекцыі вакол музея стаялі блокпасты.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: