Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут сталі лаўрэатамі «Залатых Соў Палоніі»

Культура
Фота: Glosznadniemna.

Гэта ўзнагарода прысуджаецца польскім часопісам «Юпіцер», які месціцца ў Вене, Аўстрыя, за творчыя, мастацкія, навуковыя або сацыяльныя дасягненні польскіх і замежных актывістаў у свеце.

Пра тое, што прэстыжнай прэміяй адзначаны актывісты Саюза палякаў у Беларусі — старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс і журналіст і сябра праўлення арганізацыі Анджэй Пачобут — паведаміла выданне Glosznadniemna.

Анджэй знаходзіцца пад вартай у СІЗА, а Анжаліка не можа выязджаць з Беларусі. Таму ўзнагароды былі перададзены ў эфіры TVP Polonia журналістам «Белсата».

Анджэй Пачобут ужо ведае пра прэмію. Статуэтку Анжаліцы мусяць даставіць, запэўнівае заснавальніца ўзнагароды, галоўная рэдактарка часопіса «Юпітэр» Ядвіга Хафнер.

Часопіс «Юпітэр» з’яўляецца выданнем клуба польскай інтэлігенцыі ў Аўстрыі і Федэрацыі Кангрэса Палоніі ў Аўстрыі. Мэтай прэміі з’яўляецца прызнанне выбітных асоб за іх уклад у жыццё Палоніі ў самых розных сферах: ад літаратуры, кіно, тэатра — да навукі і грамадскай дзейнасці. «Залатыя совы» вядомыя як «польскія Оскары».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: