«Купалаўцы» пакажуць у Беластоку прэм’еру паэтычнага спектакля «37-22»

29 кастрычніка ў 19:30 у Беластоцкім Тэатры лялек у рамках фестывалю «Бардаўская восень» незалежная тэатральная група «Купалаўцы» пакажа спектакль «37-22».

У назву спектакля вынесены дзве даты – 1937 і 2022.

«Новы праект Купалаўцаў спрабуе супаставіць далікатную музыку тэкстаў таго часу і яе водгулле ў цяперашнім дні, сатканае з ўспамінаў і маналогаў, –  пазначана на сайце тэатральнага калектыва. –­ Мы ствараем мост паміж мінулым, існым і будучыняй. У трыццатыя беларускую літаратуру хацелі знішчыць, але пакаленні даследчыкаў, паэтаў і чытачоў ратавалі яе імёны ад забыцця, разбуралі маўчанне. І вось мы на хісткай глебе 2022 года. На галасы Уладзіміра Жылкі, Уладзіміра Дубоўкі, Васіля Шашалевіча адгукаюцца творы сучасных аўтараў. Што будзе з намі цяпер? Адказы на гэтае і іншыя пытанні мы прапануем пашукаць разам».

Рэжысёр – Андрэй Саўчанка.
Музыка – Эрык Арлоў-Шымкус.

У спектаклі занятыя: Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева, Алег Гарбуз, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Міхась Зуй, Сяргей Чуб. 

 

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.