25 кастрычніка ў Берліне ў рамках праекта Campus адбудзецца канцэрт класічнай музыкі беларускіх, украінскіх і нямецкіх музыкантаў. Удзел у канцэрце прымаюць: кампазітарка Вольга Падгайская (прагучыць яе твор «Неба Марыі» на словы Андрэя Хадановіча), дырыжор Віталь Алексяёнак, хор Concordia, Вольны хор, камерны хор «Сафія» (Украіна), маладзёжны хор «GEWANDHAUS» (Германія). Праграма засяроджана вакол Трэцяй сімфоніі Бетховена.
«Яе чатыры часткі, – паведамляюць арганізатары, – якія прагучалі ў адаптацыях для розных камерных ансамбляў, перамяжоўваюцца з песнямі супраціву, надзеі і новых пачынанняў у выкананні спевакоў з трох краін-удзельніц».
Білеты можна набыць тут.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: