Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», супрацоўнікі міліцыі затрымалі фатографа Руслана Мазаніка ў Мінску ўчора — 19 кастрычніка. Папярэдне вядома, што журналіста даставілі ў РУУС Завадскога раёна.
Руслана Мазаніка затрымлівалі ў 2021 годзе — тады яму прысудзілі 13 сутак арышту. Гэтым разам сваякам паведамілі, што фатографа затрымалі за рэпосты ў сацсетках.