У Беластоку пачаў працу Фонд развіцця падляшскага кінематографа «Вельмі дзікі Усход», паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя». Фонд будзе спрыяць кантактам стваральнікаў кіно, у тым ліку і беларусам, што пражываюць на Падляшшы, з мецэнатамі Беластока, Падляшскага ваяводства і ўсёй Польшчы.
Падчас прэс-канферэнцыі сцэнарыст Кшыштаф Шубзда паведаміў, што Фонд хацеў бы паспрыяць стварэнню фільма, які «закране польска-беларускія адносіны і ажывіць беларускае асяроддзе на Падляшшы».
У планах Фонда – вытворчасць мастацкага фільма пра панк у Гайнаўцы 1980-х гадоў «Жыве панк», стварэнне падляшскага дня на фэстывалі «Wajda na Nowo» у Сувалках і адкрыццё кінамайстэрні ў Краснагрудзе.
Сачыць за дзейнасцю Фонда можна на сайце.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram