У Беластоку адбудзецца вялікі вулічны канцэрт беларускіх музыкаў

15 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца вялікі вулічны канцэрт, у якім будуць удзельнічаць тры беларускія гурты: адзін мясцовы – «Sumarok» – і два з Варшавы – «23.34» і «Belarusian Truestory».

Арганізатар імпрэзы Антось Варшавыскі расказаў «Беларускаму Радыё Рацыя», што беластоцкая імпрэза зроблена ў працяг варшаўскага вялікага вулічнага канцэрта, зладжанага беларускімі музыкамі супраць вайны ў маі: «Гэтым разам мы вырашылі трошкі пашыраць межы і ісці ў кірунку Беларусі – у Беласточчыну», – паведаміў музыка.

Выступы пройдуць перад гарадской ратушай.

Пачатак у 18:00.

Падзея зладжана пры падтрымцы «Беларускага Радыё Рацыя» і Fundacji Tutaka.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.