Сетка дзяржаўных кнігарняў «Белкніга» разрывае дамовы з выдавецтвамі «Янушкевіч», «Кнігазбор», «Галіяфы». Аб гэтым паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетках выдавецтва «Янушкевіч».
«Мноства нашых кніг, якія мы даўно нікуды не пастаўляем, можна яшчэ знайсці ў кнігарнях «Белкнігі», асабліва ў рэгіёнах. Паспяшайцеся, бо хутка іх там не будзе!» — папярэджвае сваіх чытачоў выдавецкі дом.
Нагадаем, што за апошнія месяцы Міністэрства інфармацыі Беларусі спыніла працу чатырох незалежных выдавецтваў, якія друкавалі кнігі беларускіх аўтараў і на беларускай мове: «Медысонт» і «Галіяфы», «Лімарыус» і «Кнігазбор». А ў маі гэтага года ў новую кніжную краму выдавецтва «Янушкевіч» — «Кнігаўка» — прыйшлі з вобшукам: яна прапрацавала ўсяго адзін дзень. У выніку рэпрэсій быў вымушаны з’ехаць з краіны выдавец Андрэй Янушкевіч.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram