У Стоўбцах усталёўваюць помнік Якубу Коласу

У Стоўбцах пачалося ўсталяванне помніка Якубу Коласу. Трэцяга лістапада будзе адзначацца юбілей класіка беларускай літаратуры, адкрыццё скульптуры запланавалі да гэтай даты.

Уладзімір Піпін, Іван Міско і Сяргей Логвін падчас працы над помнікам Якубу Коласу. Фота з Тэлеграм-канала «Суполка беларускіх пісьменьнікаў».

У сакавіку 2019 года Міністэрства культуры аб’явіла конкурс эскізных праектаў помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах. Сярод абавязковых умоў конкурсу – стварэнне кампазіцыі ў адпаведнасці з лепшымі традыцыямі класічнага і беларускага манументальнага мастацтва. З прадстаўленых 15 скульптурных работ адабралі праект творчага калектыва Івана Міско, Сяргея Логвіна і Уладзіміра Піпіна.

Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 года (па новым стылі) у засценку Акінчыцы Мінскага павета Мінскай губерні. Цяпер гэта месца знаходзіцца ў межах горада Стоўбцы. Помніка Коласу тут раней не было, яго бронзавы бюст быў усталяваны да 90-годдзя пісьменніка на радзіме яго бацькоў, у вёсцы Мікалаеўшчына, у 1972 годзе.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!